Віктар Грынько

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 ліпеня 1986

Дата затрымання: 21 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Галаўкова Вера

Месца зняволення: ПК № 17

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Грынько Віктар Юр'евіч быў затрыманы 21 кастрычніка 2022 года ў Мінску пасля ператрусу. Былы супрацоўнік банка БелВЭБ. Прычынай затрымання магла стаць ягоная пратэсная дзейнасць супраць вайны ва Украіне. Віктара арыштавалі на 10 сутак, аднак першапачаткова яму інкрымінуецца і крымінальны арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). 

Асуджаны 15 чэрвеня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства), ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021). Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

Разам з ім у гэты дзень былі асуджаныя Несцярэнка Юрый Сяргеевіч, Цікач Ігар Мікалаевіч, Цяпцееў Ігар Аляксеевіч, Савельеў Уладзімір Юр'евіч.

14 верасня 2023 года суддзя Эдгар Марцірасян разгледзеў апеляцыю на прысуды.

Мужчыну асудзілі да пазбаўлення волі, яго перавялі з СІЗА-1 у ПК № 17. (Вядома, што астатнім тром фігурантам справы прызначылі 2 гады пазбаўлення волі, яшчэ аднаму — тры).

20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Віктара ў "спіс экстрэмістаў".

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»