Ігар Хартановіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 красавіка 1973
Дата затрымання: 5 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Мішураў Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Пратэсты Ліда
Групы: Рабочыя
Ігар Аляксандравіч Хартановіч — майстра на элеватары ААТ "Лідахлебапрадукт". Быў затрыманы 5 жніўня 2022 года проста на працоўным месцы. Нехта паклікаў яго на прахадную, а калі ён падышоў, яго спынілі спачатку два "супрацоўнікі", потым пад’ехаў бус, з якога выскачылі амапаўцы ў поўнай экіпіроўцы. Ігар нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
У судзе Лідскага раёна 3 лістападу 2022 году вынесены прысуд мужчыне: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Аляксандр Мішураў.
Яго прызналі вінаватым у абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў гвалце альбо пагрозе гвалту ў дачыненні да службовай асобы: ч. 1 і ч. 2 арт. 367, ч. 1 і ч. 2 арт. 368, ч. 2 арт. 366 Крымінальнага кодэкса.
Адбывае пакаранне ў ПК-15.