Ігар Цікач

Палітвязень

Дата затрымання: 5 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Галаўкова Вера

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Пратэсты Мінск

Цікач Ігар Мікалаевіч быў асуджаны 15 чэрвеня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства), ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021). Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

Разам з ім у гэты дзень былі асуджаныя Несцярэнка Юрый Сяргеевіч, Цяпцееў Ігар Аляксеевіч, Савельеў Уладзімір Юр'евіч, Грынько Віктар Юр'евіч.

У пачатку кастрычніка 2022 г. у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!". Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчан ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта гэта зрабілі. У тым ліку і Ігара.

Як піша прапагандыстка Гладкая, з верасня 2020-га года Ігар Цікач пакінуў больш за тры тысячы паведамленняў у адным з экстрэмісцкіх дваровых чатаў.

Гладкая таксама адзначае, што Савельеў і Цікач нібыта хацелі атрымаць візы, абнавілі пашпарты, а Ігар ужо чакаў званок ад польскага консульства. У Ігара на волі засталіся двое непаўналетніх дзяцей і жонка, якая мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.

14 верасня 2023 года суддзя Эдгар Марцірасян разгледзеў апеляцыю на прысуды.

Дакладна вядома, што мужчыну асудзілі да пазбаўлення волі, але куды яго перавялі з СІЗА-1, невядома. 

17 кастрычніка 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»