Дзмітрый Асіюк

Палітвязень

Дата затрымання: 3 снежня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Сянько Віктар

Месца зняволення: СІЗА-7

Дзмітрый Сяргеевіч Асіюк — жыхар Бярозы. Яго пачалі судзіць у Брэсцкім абласным судзе 15 ліпеня 2024 году ў закрытым рэжыме. Мужчыну вінавацяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку), чч. 3 і 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 3 арт. 207 (разбой). У чым канкрэтна абвінавачваюць Асіюка — невядома. Яму пагражае вялікі турэмны тэрмін. Справу разглядае Мікалай Сянько.

Праваабаронцам вядома, што пад вартай мужчына ўтрымліваецца прыкладна са снежня 2023 года. Адразу яго ўтрымлівалі ў мінскім СІЗА-1, а цяпер этапавалі ў брэсцкае СІЗА. Дзмітрыя некалькі разоў змяшчалі ў карцар. 

Вядома, што Асіюк жыў у Бярозе, у яго ёсць дачка.

Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»