Ірына Пагадаева
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 12 лістапада 1969
Дата затрымання: 6 траўня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сіз Андрэй
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці», Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Ірына Анатольеўна Пагадаева з Брэста працавала ў бібліятэцы, у яе двое дзяцей.
Ірына была затрымана 6 траўня 2024 года і змешчана ў СІЗА. Але першы раз сілавікі прыходзілі да жанчыны па гэтай жа справе яшчэ ў лістападзе 2023 года.
Яе вінавацяць паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Вядома, што напрыканцы 2023 года яе ўключылі ў спіс датычных да facebook-суполкі "Лісты салідарнасці", якую прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.
Агулам у справе фігуруюць больш за трыццаць эпізодаў, калі жанчына дасылала грошы палітвязням у СІЗА Мінска, Гомеля ды іншых гарадоў краіны. У асноўным, гаворка ідзе пра сумы ў 4-5 рублёў. Агулам за няпоўныя паўтара года (са жніўня 2021-га да снежня 2022-га) Ірына адправіла 188 рублёў. Гэтага аказалася дастаткова для ўзбуджэння крымінальнай справы і затрымання ў траўні 2024 года.
Судзіць яе пачалі 26 чэрвеня 2024 года. Справу разглядаў суддзя Андрэй Сіз у Брэсцкім абласным судзе. 2 ліпеня ён асудзіў Ірыну да трох гадоў у калоніі агульнага рэжыму.
Утрымлівалася ў СІЗА № 7.
Адбывае тэрмін у ПК № 4.
26 ліпеня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Палітзняволеную бібліятэкарку асудзілі на тры гады калоніі за пераводы палітвязням