Юрый Несцярэнка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 лютага 1987

Дата затрымання: 5 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 верасня 2023

Дата вызвалення: 5 верасня 2024

Суддзя: Галаўкова Вера

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Несцярэнка Юрый Сяргеевіч быў асуджаны 15 чэрвеня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства), ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021). Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

Разам з ім у гэты дзень былі асуджаныя Цікач Ігар Мікалаевіч, Цяпцееў Ігар Аляксеевіч, Савельеў Уладзімір Юр'евіч, Грынько Віктар Юр'евіч.

14 верасня 2023 года суддзя Эдгар Марцірасян разгледзеў апеляцыю на прысуды.

У канцы кастрычніка 2022 года ў Мінску затрымалі шэсць мужчын за тое, што яны 7 кастрычніка нібыта вывесілі пашыты бел-чырвона-белы сцяг разам са сцягам Украіны на апоры ЛЭП у Мінску. Гэта Ігар Цяпцееў, Юрый Несцярэнка, Віктар Грынько, Валерый Балабешка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!".

Паведамляецца, што менавіта Юры зрабіў фота, якое потым з'явілася ў тг-канале Антона Матолькі. Але сам Юры сказаў, што даслаў здымак толькі ў сяброўскі чат.

Дакладна вядома, што мужчыну асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі, з СІЗА-1 яго перавялі ў ПК № 15. (Вядома, што астатнім тром фігурантам справы прызначылі 2 гады пазбаўлення волі, яшчэ аднаму — тры).

20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Юрыя ў "спіс экстрэмістаў".

Выйшаў на волю восенню 2024 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»