Тарас Мачынскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 красавіка 1981

Дата затрымання: 16 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Царук Руслан

Месца зняволення: ПК № 1

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Жыхара Гомельшчыны Тараса Ігаравіча Мачынскага абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Разам з ім ў Гомельскім абласным судзе 9 сакавіка 2023 года агучылі прысуд па справе за "агентурную дзейнасць на карысць Украіны" грамадзяніну Украіны Паўлу Купрыенку. І прызначылі яму паводле арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 32-гадовага Дзмітрыя Салавянчыка прызналі вінаватым ва "ўкрывальніцтве слядоў цяжкага злачынства" (ч. 1 арт. 405 КК) і прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў (14 800 рублёў). Такі прысуд вынес суддзя Руслан Царук. Працэс праходзіў з 14 лютага ў закрытым рэжыме.

У Купрыенкі і Мачынскага канфіскавалі тэлефоны. 

20 чэрвеня 2023 г. у Вярхоўным судзе была разгледжана апеляцыйная скарга палітвязня. 

Палітвязня перавялі з СІЗА-3 у ПК № 1 для адбыцця пакарання.

Да 10 гадоў калоніі: вынесены прысуд па справе за "агентурную дзейнасць на карысць Украіны"

Такі прысуд вынес суддзя Руслан Царук. Працэс праходзіў з 14 лютага ў закрытым рэжыме.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»