Анатоль Цепцікаў
Палітвязень
Дата затрымання: 25 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Дудаль Антон
Анатолю Мікалаевічу Цепцікаву 59 гадоў, ён жыхар Светлагорска. Яго затрымалі 25 кастрычніка 2022 года за распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы. Знаходзячыся ў дзяжурным пакоі міліцыі чыгуначнага вакзала ў Бабруйску, ён некалькі разоў выказваў абразы на адрас Лукашэнкі.
У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 23 студзеня 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Антон Дудуль прызначыў Анатолю два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд прызначаны на 20 красавіка 2023 г. у Магілёўскім абласным судзе.
Мужчыну ў Бабруйску асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі