Павел Купрыенка
грамадзянін Украіны
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 лютага 1968
Дата затрымання: 12 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 28 чэрвеня 2024
Суддзя: Царук Руслан
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне, Пенсійны ўзрост
Грамадзяніна Украіны Паўла Пятровіча Купрыенка ў Гомельскім абласным судзе 9 сакавіка 2023 года асудзілі паводле арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) і прызначылі сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Таксама па справе за "агентурную дзейнасць на карысць Украіны" асудзілі жыхара Гомельшчыны Тараса Мачынскага, абвінаваціўшы яго ў "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 32-гадовага Дзмітрыя Салавянчыка прызналі вінаватым ва "ўкрывальніцтве слядоў цяжкага злачынства" (ч. 1 арт. 405 КК) і прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў (14 800 рублёў). Такі прысуд вынес суддзя Руслан Царук. Працэс праходзіў з 14 лютага ў закрытым рэжыме.
У Купрыенкі і Мачынскага канфіскавалі тэлефоны.
20 чэрвеня 2023 г. у Вярхоўным судзе была разгледжана апеляцыйная скарга палітвязня. Павел адбываў пакаранне ў ПК-3.
30 чэрвеня 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
Увечары 28 чэрвеня 2024 года з'явілася раптоўная звестка аб вызваленні з беларускіх калоній пяці палітзняволеных. Украінcкія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян па абмене як палонных. Так на волі апынуліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец. Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан. Вызваленых палітвязняў даставілі ва Украіну 28 чэрвеня — у СМІ з'явілася іх фота з аэрапорта "Жуляны".
Пяцёх палітзняволеных грамадзян Украіны вызвалілі па абмену. Распавядаем, што вядома пра іх
Да 10 гадоў калоніі: вынесены прысуд па справе за "агентурную дзейнасць на карысць Украіны"
Такі прысуд вынес суддзя Руслан Царук. Працэс праходзіў з 14 лютага ў закрытым рэжыме.