Дзмітрый Салавянчык

Дата нараджэння: 30 чэрвеня 1990

Дата затрымання: 4 жніўня 2022

Вынік суда: 400 базавых велічынь

Від пакарання: штраф

Дата вызвалення: 17 лістапада 2022

Суддзя: Царук Руслан

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Дзмітрый Алегавіч Салавянчык утрымліваўся пад вартай з 4 жніўня па 17 лістапада 2022 года, таму яму паменьшылі штраф да 400 базавых велічыняў. 

У Гомельскім абласным судзе 9 сакавіка 2023 года агучылі прысуд па справе за "агентурную дзейнасць на карысць Украіны". Грамадзяніну Украіны Паўлу Купрыенку прызначылі паводле арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Жыхара Гомельшчыны Тараса Мачынскага абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 32-гадовага Дзмітрыя Алегавіча Салавянчыка прызналі вінаватым ва "ўкрывальніцтве слядоў цяжкага злачынства" (ч. 1 арт. 405 КК) і прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў (14 800 рублёў). Такі прысуд вынес суддзя Руслан Царук. Працэс праходзіў з 14 лютага ў закрытым рэжыме.

30 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Да 10 гадоў калоніі: вынесены прысуд па справе за "агентурную дзейнасць на карысць Украіны"

У Гомельскім абласным судзе 9 сакавіка агучылі прысуд па справе за "агентурную дзейнасць на карысць Украіны". Грамадзяніну Украіны Паўлу Купрыенку прызначылі паводле арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Жыхара Гомельшчыны Тараса Мачынскага абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 32-гадовага Дзмітрыя Салавянчыка прызналі вінаватым ва "ўкрывальніцтве слядоў цяжкага злачынства" (ч. 1 арт. 405 КК) і прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў (14 800 рублёў). Такі прысуд вынес суддзя Руслан Царук. Працэс праходзіў з 14 лютага ў закрытым рэжыме.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»