Міхаіл Лапуноў

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 лютага 1970

Дата затрымання: 8 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Осіпава Алеся

Месца зняволення: СІЗА-3

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Лорд Леслі Грыфітс з Бэры-Порт — сябра Палаты лордаў ад Лейбарысцкай партыі

Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў — бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова. Міхаіла затрымалі 8 жніўня 2023 года і асудзілі на 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля першага арышту на волю ён не выйшаў і быў асуджаны па гэтым жа артыкуле яшчэ на 15 сутак, а затым — яшчэ на 15.

22 верасня 2023 года, напярэдадні вызвалення пасля адбыцця трэцяга адміністрацыйнага арышту запар, яго зноў прызналі вінаватым у здзяйсненні правапарушэння і ў чацвёрты раз адправілі ў ізалятар.

Апошні тэрмін чацвёртага адміністрацыйнага арышту Міхаіла павінен быў скончыцца 9 кастрычніка 2023 г.. Але 18 кастрычніка стала вядома што яго пяты раз запар асудзілі да адміністрацыйнага арышту ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля па ч. 2 арт. 19.11 КаАп РБ (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі). Суддзя Алеся Осіпава зноў прызначыла Міхаілу пакаранне ў выглядзе 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

23 кастрычніка 2023 г. Міхаіла асудзілі ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Яго зноў абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Гэтым разам яго справу разглядала суддзя Волкава Таццяна. Вынік суда пакуль невядомы, але на волю ён не выйшаў.

3 лістапада 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля прайшоў чарговы суд над Міхаілам паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суддзя Віктар Казачок прызначыў яму чарговыя 15 сутак. Такім чынам, Міхаіл арыштаваны сёмы раз запар, у ІЧУ яго ўтрымліваюць ужо тры месяцы.

24 кастрычніка "экстрэмісцкім фармаваннем" паводле рашэння КДБ быў прызнаны закрыты Telegram-чат "Гомель за Никиту Золоторева", а яго адзіным пазначаным удзельнікам — бацька палітвязня Міхаіл Лапуноў.

Праваабаронцам стала вядома, што праз пэўны час пасля адбыцця адміністрацыйных арыштаў Міхаіл быў заключаны пад варту. Па стане на лета 2024 г. утрымліваецца ў СІЗА № 3. 

22 жніўня 2024 года ў Гомельскім абласным судзе пачалі разгляд справы паводле:

  • ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім),
  • ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Весці працэс была прызначаная Осіпава Алеся.

15 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Сяргей Гураў.

22 лістапада 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»