Сяргей Прус
Палітвязень
Дата нараджэння: 18 жніўня 1988
Дата затрымання: 27 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 студзеня 2022
Суддзя: Цяплова Ірына
Месца зняволення: ПК № 1
Сяргея Андрэевіча Пруса і Дзмітрыя Бондарава, якіх абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (ч. 3 арт. 130 КК) і 27 верасня 2021 года прысудзілі да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за відэа ў Instagram.
Абодва вырашылі запосціць відэа, у якім заклікалі "біць АМАП" пад сценамі магілёўскай турмы, але самі не з'явіліся. У дзяржаўных СМІ іх абвясцілі футбольнымі фанатамі, якімі, па іх словах, яны не з'яўляюцца.
У судовым пасяджэнні абвінавачаныя віну ў здзейсненым прызналі цалкам.
Утрымліваўся ў магілёўскай Турме № 4. З 15 студзеня 2022 года пачаў адбываць пакаанне ў ПК №1.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Распальвалі сацыяльную варожасць