Роберт Томпала

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 красавіка 1969

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дата прысуду: 17 красавіка 2023

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 12 красавіка 2025

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне

54-гадовага паляка Роберта Томпалу асудзілі паводле ч.1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады). Яго справу ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска 17 красавіка 2023 года разглядзеў суддзя Карсюк Дзмітрый.

Грамадзяніну Польшчы прызначылі 3 гады калоніі, яго ўжо этапавалі ў наваполацкую калонію.

Роберт, верагодна, працаваў менеджарам па агульных пытаннях у ААТ «Арыён світ» (Беларусь). Гэтае адкрытае акцыянернае таварыства, мяркуючы па інфармацыі на ягоным сайце, займаецца дыстрыбуцыяй кандытарскіх вырабаў.

14 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшаў на волю з ПК-1 ў красавіку 2025 года і быў прымусова дэпартаваны ў Польшчу з забаронай уезду ў Рэспубліку Беларусь на 8 гадоў.

Палітзняволенага з польскім грамадзянствам дэпартавалі пасля вызвалення і забаранілі ўезд у Беларусь

Палітзняволенага з польскім грамадзянствам Роберта Тампалу дэпартавалі пасля вызвалення і забаранілі ўезд у Беларусь на восем гадоў, піша dissidentby. Мужчыну асудзілі за каментары ў сацыяльных сетках да трох гадоў пазбаўлення волі, якія ён адбыў у наваполацкай калоніі № 1.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»