Таццяна Русак
справа за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 31 траўня 1976
Дата затрымання: 9 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Таццяна Мікалаеўна Русак была затрымана разам з дачкой Ганнай Савачкінай. Яе асудзілі паводле аднаго артыкула Крымінальнага кодэкса — "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356).
Таксама былі асуджаныя Грыгор'еў Андрэй Уладзіслававіч, Воўчак Вікторыя Генадзеўна, Савачкіна Ганна Яўгенаўна. Ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі гадоў да сямі гадоў і шэсць месяцаў. Пракуратура не ўдакладняе канкрэтныя тэрміны фігурантам. Таксама па гэтай справе да 20 гадоў пазбаўлення волі завочна быў асуджаны Водзін Валерый Сяргеевіч.
Справу разглядалі ў Менскім гарадскім судзе з 26 ліпеня па 9 жніўня 2024 года. Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Хрыпач Сяргей.
29 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Максім Філатаў.
Адбывае тэрмін у ПК № 4.
22 лістапада 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Фігуранта справы "падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі" завочна асудзілі да 20 гадоў калоніі
У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"