Аляксандра Каско
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 5 красавіка 1993
Дата затрымання: 9 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бубенчык Дзмітрый, Горбач Наталля
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Марс дзі Барталамеа, віцэ-прэзідэнт Палаты дэпутатаў Люксембурга
Аляксандра Віктараўна Каско — была затрыманая па вяртанні з Польшчы. Яе абвінавачваюць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу за два інтэрв'ю інфармацыйнаму рэсурсу, які прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Таксама яе абвінавачваюць у адміністраванні "экстрэмісцкага" тэлеграм-канала.
Утрымліваецца ў Турме № 1.
12 верасня 2023 г. КДБ унёс Аляксандру Каско ў "спіс тэрарыстаў".
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У верасні 2023 г. стала вядома, што Аляксандру будуць судзіць паводле васьмі крымінальных артыкулаў, пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні ва "ўчыненні злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Ёй інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
• ч.3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
• ч.3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак);
• ч.ч.1,2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім);
• ч.ч.1,2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
• ч.2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку);
• ч.ч.1,2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
• арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
• арт. 391 (абраза суддзі).
27 лістапада 2023 г. у Гродзенскім абласным судзе распачаўся суд над Аляксандрай. Ёй пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу будзе раглядаць суддзя Дзмітрый Бубенчык.
Згодна версіі абвінавачвання, Каско "знаходзячыся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама за яе межамі, яна аказвала садзейнічанне экстрэмісцкім фарміраванням: распаўсюджвала інфармацыю адносна планавання, арганізацыі, падрыхтоўкі і здзяйснення замахаў на асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь. Яна ж, з'яўляючыся адміністратаркай некалькіх дэструктыўных Telegram-каналаў, прызнаных ва ўстаноўленым парадку экстрэмісцкімі фармаваннямі, і фактычна кіруючы імі, наўмысна стварала і размяшчала на названых рэсурсах публікацыі. Пры гэтым звесткі, якія змяшчаліся ў іх, былі накіраваны на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, публічную абразу прадстаўнікоў улады, суддзяў, незаконны распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных пацярпелых без іх згоды". Акрамя гэтага, палітзняволенай ставіцца ў віну тое, што ў названых інтэрнэт-супольнасцях яна размясціла публікацыі абразлівага і паклёпніцкага характару ў дачыненні да Лукашэнкі.
19 снежня 2023 г. вынеслі прысуд Аляксандры — 10 гадоў пазбаўлення волі.
15 і 21 сакавіка 2024 г. разглядалася апеляцыйная скарга Аляксандры. Старшыня судовай калегіі Святлана Бандарэнка. Прысуд набыў моц. Аляксандру этапавалі з турмы № 1 у ПК № 4.
12 красавіка 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Напрыканцы траўня 2024 г. стала вядома, што ў Аляксандры прызначаны новы суд у Гродна, паводле артыкулаў 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 391 (абраза суддзі). Разглядала справу Наталля Горбач. Прысуд невядомы, Аляксандра яго не абскарджвала.
Аляксандра ўтрымлівалася ў СТ № 1. Пасля суда яе зноў накіравалі ў ПК № 4.
Палітзняволеную, якую затрымалі па вяртанні з Польшчы, асудзілі да 10 гадоў калоніі
У Гродне пачынаюць судзіць палітзняволеную, якую затрымалі па вяртанні з Польшчы
Палітзняволенай пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу будзе раглядаць суддзя Дзмітрый Бубенчык.