Андрэй Грыгор'еў

справа за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"

Палітвязень

Дата затрымання: 9 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Групы: Лекары

Андрэю Уладзіслававічу Грыгор'еву 29 гадоў, нарадзіўся ён у Мінску. Скончыў сталічную сярэднюю школу і медыцынскі каледж. Да затрымання неафіцыйна працаваў зубным тэхнікам у прыватным стаматалагічным цэнтры. Яго асудзілі паводле аднаго артыкула Крымінальнага кодэкса — "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356)

Таксама былі асуджаныя Воўчак Вікторыя Генадзеўна, Савачкіна Ганна Яўгенаўна, Русак Таццяна Мікалаеўна. Ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі гадоў да сямі гадоў і шэсць месяцаў. Пракуратура не ўдакладняе канкрэтныя тэрміны фігурантам. Таксама па гэтай справе да 20 гадоў пазбаўлення волі завочна быў асуджаны Водзін Валерый Сяргеевіч.

Справу разглядалі ў Менскім гарадскім судзе з 26 ліпеня па 9 жніўня 2024 года. Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Хрыпач Сяргей.

29 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Максім Філатаў.

Фігуранта справы "падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі" завочна асудзілі да 20 гадоў калоніі

Суд па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі" распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня 2024 года ў закрытым рэжыме.

У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"

У Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня 2024 года распачнецца суд па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»