Аляксандр Грыдзюшка
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 красавіка 1965
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандра Аляксандравіча Грыдзюшку асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 арт. 130 — Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
- ч. 2 арт. 295 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі;
- ч. 1 арт. 368 — Абраза Лукашэнкі;
- арт. 369 — Абраза прадстаўніка ўлады.
Рашэнне па справе палітвязня прымала суддзя Мінскага гарадскога суда Анжэла Касцюкевіч напрыканцы снежня 2022 г.
КДБ у канцы сакавіка 2023 г. уключыў палітвязня ў "тэрарыстычны спіс".
7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.