Алег Храмых

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 траўня 1984

Дата затрымання: 5 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Сотнікаў Анатоль

Месца зняволення: ПК № 22

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Якоб Марк, депутат парламента Дании

Алег Мікалаевіч Храмых таксіст, валанцёр "Чырвонага Крыжу" і дабрачынных арганізацый. Мужчына разведзены, але актыўна ўдзельнічае ў гадаванні сына.

Яго абвінавацілі па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэксу: у сакавіку 2020 года на вуліцы Ільіча ў Гомелі Алег убачыў расійскую вайсковую тэхніку, якая накіроўвалася ў бок цэнтра горада, зняў яе на відэа, а праз нейкі час даслаў фота, відэа, тэкставае апісанне таго, што адбываецца, характарыстыкі вайсковай тэхнікі і яе геалакацыю ў адзін з тэлеграм-каналаў, прызнаных на той момант "экстрэмісцкім". Вайсковую тэхніку мужчына здымаў з салона свайго аўто і агулам даслаў у тэлеграм-канал не меней за 8 паведамленняў.

7 верасня 2022 г. Гомельскі абласны суд прызнаў Алега вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе трох гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Адбывае тэрмін у ПК № 22.

"Лічу сябе чуллівым чалавекам, люблю дапамагаць": гамяльчук даслаў "экстрэмісцкаму" рэсурсу фота і відэа расійскай вайсковай тэхнікі — 3,5 года калоніі

Суду Алег патлумачыў, што даслаць матэрыялы ў тэлеграм-канал ён вырашыў з той прычыны, што лічыць сябе чуллівым чалавекам і любіць дапамагаць іншым. У сваім учынку абвінавачаны раскаяўся, дадаўшы, што, высылаючы фота і відэа ён не разумеў, што такім чынам садзейнічае экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»