Валянціна Полаз
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шаршнёў Яўген
Месца зняволення: СІЗА-3
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Валянціну Уладзіміраўну Полаз абвінавацілі паводле наступных крымінальных артыкулаў:
- ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
- ч. 2 арт. 371-1 (арганізацыя незаконнай міграцыі).
Камітэт дзяржбяспекі паведамляў, што затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з "Службай бяспекі Украіны" і "падрыхтоўцы тэрактаў". Пра гэта стала вядома з фільма 11 верасня 2023 года, які паказалі адразу на ўсіх дзяржаўных каналах. На відэа некаторыя з іх выглядаюць збітымі, некаторых на следчых дзеяннях водзяць на ланцугах, аднаго з затрыманых знялі ў СІЗА КДБ.
2 снежня 2024 году Гомельскі абласны суд прызнаў Полаз вінаватай ў "здрадзе дзяржаве", а таксама ў "арганізацыі незаконнай міграцыі". Суддзя Яўген Шаршнёў прызначыў ёй дзевяць гадоў калоніі, паведаміла БелТА. Таксама прызначылі штраф памерам 550 базавых велічыняў. Суд ў закрытым рэжыме праходзіў з 15 кастрычніка.
У Гомелі вынеслі прысуд украінцу і двум беларусам за "агентурную дзейнасць" і "здраду дзяржаве"
Украінца і двух беларусаў будуць судзіць у Гомелі за "агентурную дзейнасць" і "здраду дзяржаве"
У Беларусі затрымалі шэсць чалавек па абвінавачванні ў "падрыхтоўцы тэрактаў". Што вядома пра затрыманых?