Валерый Водзін
справа за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"
Дата нараджэння: 13 ліпеня 1999
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 20 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды
Валерыя Сяргеевіча Водзіна судзілі ў парадку спецвытворчасці. Агулам яму завочна прызначылі пазбаўленне волі на тэрмін 20 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 600 базавых велічыняў, што складае 24 000 рублёў.
Яго асудзілі паводле:
- ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве (У рэдакцыі Закона ад 09.01.2019),
- ч. 4 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў),
- ч. 1 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу),
- ч. 2 арт. 289 КК (Акт тэрарызму),
- ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім),
- ч. 2 арт. 333-1 КК (Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕЭС або Дзяржаўную мяжу РБ моцнадзейных, атрутных рэчываў, радыёактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, ..., а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі).
Справу разглядалі ў Менскім гарадскім судзе з 26 ліпеня па 9 жніўня 2024 года. Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Хрыпач Сяргей. Таксама былі асуджаныя Воўчак Вікторыя Генадзеўна, Савачкіна Ганна Яўгенаўна, Русак Таццяна Мікалаеўна і Грыгор'еў Андрэй Уладзіслававіч.
29 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Максім Філатаў.
21 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Знаходзіцца ў спісе "Асоб, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці". (5 снежня 2024 г.)
Фігуранта справы "падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі" завочна асудзілі да 20 гадоў калоніі
У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"