Вікторыя Воўчак

справа за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 1 верасня 1993

Дата затрымання: 15 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 лістапада 2024

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: ПК № 4

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Вікторыя Генадзеўна Воўчак — ўраджэнка Магілёўскай вобласці. Вучылася ў Нясвіжскім педагагічным каледжы. Апошнія дзесяць гадоў працавала ў салонах сувязі, на аўтазапраўцы, магазіне. Яе асудзілі паводле аднаго артыкула Крымінальнага кодэкса — "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356).

Таксама былі асуджаныя Грыгор'еў Андрэй Уладзіслававіч, Савачкіна Ганна Яўгенаўна, Русак Таццяна Мікалаеўна. Ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі гадоў да сямі гадоў і шасці месяцаў. Пракуратура не ўдакладняе канкрэтныя тэрміны фігурантам. Таксама па гэтай справе да 20 гадоў пазбаўлення волі завочна быў асуджаны Водзін Валерый Сяргеевіч.

Справу разглядалі ў Менскім гарадскім судзе з 26 ліпеня па 9 жніўня 2024 года. Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Хрыпач Сяргей.

29 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Максім Філатаў.

Утрымлівалася ў СІЗА № 1. 

Адбывае прысуд ў ПК № 4

21 лістапада 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Фігуранта справы "падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі" завочна асудзілі да 20 гадоў калоніі

Суд па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі" распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня 2024 года ў закрытым рэжыме.

У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"

У Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня 2024 года распачнецца суд па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева".

Адрас утрымання: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»