Мікіта Вайцюк

Палітвязень

Дата затрымання: 6 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Брэган Яўген

Справы: Пратэсты Брэст

Мікіта Дзянісавіч Вайцюк затрыманы 6 студзеня 2024 году. Яго абвінавацілі паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу.

Затрыманы за акцыю пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. На момант той акцыі быў непаўнагадовы.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 20 траўня 2024 года вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Мікіта Вайцюк, Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Юлія Шаронава, Мікалай Нікіцюк, Максім Собалеў былі асуджаныя да пазбаўлення волі. Такое рашэнне вынес Яўген Брэган.

23 ліпеня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Зміцер Куроўскі.

Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.

Усім — калонія. У Брэсце за ўдзел у начной акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года асудзілі 8 чалавек

Суд Маскоўскага раёна Брэста 20 траўня 2024 года вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»