Юлія Шаронава
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту
Вынік суда: 13 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Брэган Яўген
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Пратэсты Брэст
Юлія Мікалаеўна Шаронава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту 16-гадовай. Таксама вядома, што яна асуджана ў тым ліку паводле "наркатычнага" артыкула.
Юлію Шаранаву за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту асудзілі на паўтара гады пазбаўлення волі. Але праз тое, што яна была асуджаная паводле ч. 4 арт. 328 КК, ёй у выніку прызначана 13 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у суме 3 700 рублёў.
Суд Маскоўскага раёна Брэста 20 траўня 2024 года вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Мікіта Вайцюк, Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Юлія Шаронава, Мікалай Нікіцюк, Максім Собалеў былі асуджаныя да пазбаўлення волі. Такое рашэнне вынес Яўген Брэган.
23 ліпеня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Зміцер Куроўскі.
Утрымлівалася ў СІЗА № 7. Адбывае тэрмін у ПК № 4.
Усім — калонія. У Брэсце за ўдзел у начной акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года асудзілі 8 чалавек