Мікіта Старажэнка
Дата затрымання: 1 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Месца зняволення: СІЗА-1

Мікіта Ігаравіч Старажэнка — былы следчы, які звольніўся пасля выбараў у знак пратэсту. Яго затрымалі 1 лютага 2022 года ў Мінску ў гандлёвым цэнтры.
Яму інкрымінуецца «распальванне варожасці групай асобаў» па ч. 3 арт. 130 КК. На відэа, апублікаваным у праўладным тэлеграм-канале, ён кажа, што перадаў кантакты двух супрацоўнікаў ГУБАЗіКа і намесніка начальніка СК па Мінску аднаму з «пратэсных тэлеграм-каналаў».
4 траўня 2021 года Старажэнка, як і іншыя сілавікі, якія звольніліся ў знак пратэсту, быў пазбаўлены Лукашэнкам звання старшага лейтэнанта юстыцыі запасу. Пасля звальнення Мікіта працаваў юрыстам. У красавіку 2021-га яго арыштоўвалі на 15 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне».
Пасля ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна быў пераведзены ў СІЗА-1.