Дзмітрый Першын
Палітвязень
Дата нараджэння: 26 чэрвеня 1986
Дата затрымання: 3 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: прымусовае лячэнне
Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары
Суддзя: Іванюценка Станіслаў
Дзмітрыя Леанідавіча Першына абвінавацілі ў “паклёпе на Аляксандра Лукашэнку” (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса) і ягонай “абразе” (ч.1 арт. 368 КК). Справу у судзе Рэчыцкага раёна 8 красавіка 2024 года разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка.
Суд пастанавіў, што ў адносінах да Дзмітрыя трэба ўжыць прымусовыя меры бяспекі і лекаванне ў псіхіатрычным стацыянары, паведамляе "Гомельская Вясна".
Стада вядома, што 3 траўня 2024 года Міністэрства ўнутраных спраў дадало Дзмітрыя Першына ў спіс "Асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Жыхара Рэчыцы за абразу і паклёп на Лукашэнку суд накіраваў на прымусовае лячэнне