Леанід Райчонак
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 снежня 1986
Дата затрымання: 10 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Філонік Вера
Пракурор: Буры Генадзь
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Данаты
Леанід Валер'евіч Райчонак мае двух непаўналетніх дзяцей. Да затрымання ён працаваў у Viber iOS-распрацоўшчыкам.
Вядома, што ў жніўні 2020 года ён пакінуў подпіс у калектыўным звароце з асуджэннем гвалту сілавікоў.
Леаніда затрымалі летам 2023 года на беларуска-польскай мяжы, узбудзілі крымінальную справу і змясцілі пад варту ў берасцейскі СІЗА-7.
У Брэсцкім абласным судзе 17 кастрычніка 2023 года яго асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса. Такі прысуд вынесла Вера Філонік па прапанове дзяржабвінаваўцы Генадзя Бурага.
12 снежня 2023 быў разгляд апеляцыйнай скаргі Леаніда ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Ігар Буката пакінуў прысуд без зменаў.
15 снежня 2023 г. дададзены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Месца, дзе Леанід адбывае пакаранне, высвятляецца.
За данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне праграміста асудзілі да 6 гадоў калоніі