Глеб Клімовіч

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Брэган Яўген

Справы: Пратэсты Брэст

Глебу Валер'евічу Клімовічу прызначана паводле ч. 1 арт. 342 КК два гады пазбаўлення волі, і па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, яму канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вядома, што ён быў асуджаны ў тым ліку паводле "наркатычнага" артыкула.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 20 траўня 2024 года вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Мікіта Вайцюк, Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Юлія Шаронава, Мікалай Нікіцюк, Максім Собалеў былі асуджаныя да пазбаўлення волі. Такое рашэнне вынес Яўген Брэган.

23 ліпеня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Зміцер Куроўскі.

Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.

Усім — калонія. У Брэсце за ўдзел у начной акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года асудзілі 8 чалавек

Суд Маскоўскага раёна Брэста 20 траўня 2024 года вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»