Надзея Каранкевіч
Палітзняволеная
Дата затрымання: 15 лістапада 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Месца зняволення: СІЗА-1
Групы: IT-спецыялісты
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Надзея Аляксандраўна Каранкевіч меркавана была затрымана за данаты ў лістападзе 2023 г. паводле арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце).
Надзея ў 2016 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, выкладчыца замежных моваў. Больш за год адпрацавала перакладчыцай, а пасля перайшла ў IT. Была тэсціроўшчыцай.
Суд над ёй пачынаецца 26 ліпеня 2024 года.
Яна ўтрымліваецца ў СІЗА № 1.