Уладзімір Мацкевіч

філосаф, метадолаг

Палітвязень

Дата нараджэння: 14 траўня 1956

Дата затрымання: 4 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Епіхаў Сяргей

Месца зняволення: Турма № 4

Групы: Актывісты, Дзеячы культуры

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем, Турэмны рэжым

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Луіза Амтсберг, упаўнаважаная ўрада па палітыцы ў галіне правоў чалавека ў Федэральным МЗС Германіі

Уладзімір Мацкевіч

Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч — філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік Лятучага ўніверсітэту.

Быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. Яму выставілі абвінавачванне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК).

Патрабуючы змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разгляду, Уладзімір абвясціў з 3 лютага 2022 г. галадоўку, з 15 лютага — "сухую галадоўку". Увечары 16 лютага Мацкевіч завяршыў галадоўку. Паводле ягоных слоў, якія перадаў адвакат, "справа зрушылася з мёртвай кропкі".

З заявы Уладзіміра аб спыненні галадоўкі стала вядома, што яму таксама інкрымінуюць "стварэнне экстрэмісцкага фармавання" (ч. 1 арт. 361-1 КК).

Справу Уладзіміра ў сярэдзіне красавіка накіравалі ў суд. Палітвязню выставілі канчатковае абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за "Марш Народнага Ультыматуму" 25 кастрычніка 2020 г., ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу "Сход", а таксама ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале. 

Разгляд справы Уладзіміра пачаўся 9 чэрвеня 2022 г. у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 23 чэрвеня яго прызналі вінаватым і асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітзняволены філосаф вырашыў не абскарджваць прысуд.

У сярэдзіне ліпеня 2022 г. Уладзіміра перавялі з СІЗА-1 у Турму № 4, а ў кастрычніку — у шклоўскую ПК № 17.

Напрыканцы кастрычніка МУС уключыў палітвязня ў спіс "экстрэмістаў".

У пачатку лютага 2023 года ўтрымліваўся ў ШІЗА. Пазней стала вядома, што палітзняволенага філосафа на тры месяцы змясцілі ў ПКТ. 13 лютага 2023 года ў судзе Шклоўскага раёна адбыўся суд па замене Уладзіміру рэжыму ўтрымання на больш жорсткі. У выніку яму замянілі рэжым утрымання на турэмны: Уладзіміра перавялі ў магілёўскую Турму № 4.

У пачатку жніўня 2023 г. у Рэспубліканскай бальніцы палітвязню зрабілі планавую аперацыю.

18 жніўня 2023 г. палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі са шпіталя назад у турму.

Суровы прысуд філосафу Уладзіміру Мацкевічу

Справу разглядаў суддзя Сяргей Епіхаў, той самы, што раней асудзіў Марыю Калеснікаву і Максіма Знака.

Працягваецца закрыты суд над філосафам Уладзімірам Мацкевічам

"Уладзімір Мацкевіч трымаецца ўпэўнена. На жаль, у цяперашніх рэаліях не ўсе калегі і сябры Уладзіміра Мацкевіча маюць магчымасць з'явіцца ў беларускі "суд". І нават тыя нешматлікія галасы, якія сёння гучаць там у абарону філосафа, надзейна схаваныя ад нас за дзвярыма суда", — паведамляюць ягоныя родныя.

Пачаўся закрыты суд над філосафам і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам

Справу разглядае суддзя Сяргей Епіхаў. Раней ён разглядаў справу Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

"Уладзімір сваёй галадоўкай дае сігнал". Шосты дзень галадоўкі палітзняволенага філосафа

"Уладзімір сваёй галадоўкай дае сігнал і заклік, што час змяняць сітуацыю, час перастаць іх шкадаваць і пакутаваць. Трэба ісці ў супраціў. Трэба пачынаць прабіваць сценку. У сутнасці, Уладзімір сваёй галадоўкай дае нам нагоду і нібы раскручвае ў зваротны бок сітуацыю палітычнага завісання і дэпрэсіі", – кажа былая жонка палітвязня, метадолаг і незалежная экспертка ў галіне адукацыі Святлана Мацкевіч.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»