Канстанцін Ермаловіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 студзеня 1991
Дата затрымання: 26 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
- арт. 290 Крымінальнага кодэкса — Пагроза здзяйсненнем акту тэрарызму
Вынік суда: 16 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Агладкова Наталля
Справы: Акцыі на чыгунцы
Заява аб прызнанні палітвязнем
Канстанціна Леанідавіча Ермаловіча абвінавацілі за шэраг дзеянняў "тэрарыстычнага характару" ўлетку-ўвосень 2021 года. А таксама ў тым, што ён спаліў пудзіла Лукашэнкі ў сакавіку 2021 года.
Па справе таксама праходзілі Ігар Казлоў, Віталь Мінкевіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна.
Іх абвінавацілі па некалькіх артыкулах:
- стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй (ч. 2 арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса);
- акт тэрарызму (ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса);
- пагроза здзяйснення акта тэрарызму (ч. 2 арт. 290 Крымінальнага кодэкса);
- абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 10 жніўня 2022 г. быў вынесены прысуд. Працэс вяла суддзя Наталля Агладкова. Канстанціну Ермаловічу прызначылі 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 9 600 рублёў, Віталю Мінкевічу — 15 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму; Ігару Казлову — 14 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму; Надзеі Полькінай — 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму; Наталлі Кед — 2 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Канстанцін утрымліваўся ў СІЗА-5. Актуальнае месцазнаходжанне высвятляецца.
Прапаганда хацела паказаць "пакаяльнае" відэа з "рэйкавымі партызанамі". Але нешта пайшло не так
У Бабруйску вынесеныя суровыя прысуды за "тэрарыстычныя дзеянні" групе мясцовых жыхароў
Абвінавачанне запрасіла вялізныя тэрміны зняволення для некалькіх бабруйскіх "тэрарыстаў"
У Бабруйску працягваецца суд па справе яшчэ адной групы "тэрарыстаў"