Наталля Кед
Дата нараджэння: 2 чэрвеня 1981
Дата затрымання: 18 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Агладкова Наталля
Наталля Уладзіміраўна Кед нарадзілася ў расійскім Арзамасе, але з'яўляецца грамадзянкай Беларусі, пражывае ў Бабруйску. Афіцыйна не была працаўладкавана, таму апошняе месца працы невядома.
У першы дзень судовага пасяджэння, 15 ліпеня 2022 года, суддзя пастанавіла праводзіць працэс у закрытым рэжыме, таму вельмі мала на гэты час інфармацыі аб судовым працэсе.
Пяцярых бабруйчан абвінавачваюць у тым, што яны спалілі пудзіла Лукашэнкі ў сакавіку 2021 года.
Судовы працэс вяла суддзя Наталля Агладкова. Якая прызначыла Наталле Кед — 2 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
У Бабруйску вынесеныя суровыя прысуды за "тэрарыстычныя дзеянні" групе мясцовых жыхароў
Прапаганда хацела паказаць "пакаяльнае" відэа з "рэйкавымі партызанамі". Але нешта пайшло не так
Абвінавачанне запрасіла вялізныя тэрміны зняволення для некалькіх бабруйскіх "тэрарыстаў"
У Бабруйску працягваецца суд па справе яшчэ адной групы "тэрарыстаў"