Надзея Полькіна

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 21 ліпеня 1961

Дата затрымання: 18 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 ліпеня 2024

Суддзя: Агладкова Наталля

Надзея Васільеўна Полькіна — працаўніца "Бабруйсктрыкатажу", жыхарка Бабруйску.

18 сакавіка 2023 г. яе затрымалі з Наталляй Кед. Пасля Надзея знаходзілася пад падпіскай да суда, і пачала адбываць тэрмін у калоніі пасля абвяшчэння прысуду. 

Надзею судзілі разам з чатырма фігурантамі справы аб "тэрарызме" ў Бабруйску. Жанчыну асудзілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі) да двух гадоў калоніі.

Адбывала пакаранне ў гомельскай ПК № 4.

Па падліках праваабаронцаў мусіла выйсці на волю 20 ліпеня 2024 г. 

Прапаганда хацела паказаць "пакаяльнае" відэа з "рэйкавымі партызанамі". Але нешта пайшло не так

На БТ выпусцілі сюжэт з фігурантамі адной з апошніх спраў "рэйкавых партызанаў". Тэлебачанне спрабавала паказаць, як хлопцы шкадуюць за свае ўчынкі і крыўдуюць на "куратараў". Замест гэтага атрымаліся партрэты моцных людзей, якія праглядаюцца нават скрозь мантаж.

У Бабруйску вынесеныя суровыя прысуды за "тэрарыстычныя дзеянні" групе мясцовых жыхароў

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 10 жніўня 2022 года вынесены прысуд групе мясцовых “тэрарыстаў”. Па справе праходзілі Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна.

Абвінавачанне запрасіла вялізныя тэрміны зняволення для некалькіх бабруйскіх "тэрарыстаў"

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 1 жніўня 2022 года працягваўся суд над групай мясцовых “тэрарыстаў”. Па справе праходзяць Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна.

У Бабруйску працягваецца суд па справе яшчэ адной групы "тэрарыстаў"

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 19 ліпеня 2022 года працягваўся суд над групай мясцовых “тэрарыстаў”. Па справе праходзяць Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»