Вадзім Васільеў
Палітвязень
Дата нараджэння: 31 снежня 1994
Дата затрымання: 25 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 сакавіка 2023
Суддзя: Фалькоўская Таццяна
Месца зняволення: ПК № 2
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Віцебск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Вадзім Мікалаевіч Васільеў па прафесіі быў асвятляльнікам шостага разрада і акцёрам тэатра і кіно. Навучаўся ў дзвюх установах — Віцебскім дзяржаўным ліцэі № 5 прыборабудаўніцтва і Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў. Доўгі час ён працаваў асвятляльнікам у Беларускім тэатры "Лялька" ў Віцебску, а апошнім часам у Цэнтры культуры "Віцебск". Яго асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса нібыта за адміністраванне тэлеграм-каналаў "Віцебск 97%" і "Орша 97%".
- ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
- ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь),
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім),
- ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці),
- ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў),
- ч. 1 арт. 290-4 (Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй).
У Мінскім гарадскім судзе 11 лістапада 2022 года вынеслі жорсткі прысуд — 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў). Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме амаль месяц. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская.
У снежні Вадзіма перавялі з СІЗА-1 у баранавіцкі СІЗА-6.
На 14 лютага 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд.
16 сакавіка КДБ уключыў палітзняволенага ў "тэрарыстычны спіс".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Палітвязень адбываў пакаранне ў івацэвіцкай ПК № 22. У снежні 2023 года пераведзены ў ПК № 2.
У Мінску да 12 гадоў калоніі ў закрытым рэжыме асудзілі 27-гадовага асвятляльніка