Ігар Казлоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 снежня 1975
Дата затрымання: 26 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 290 Крымінальнага кодэкса — Пагроза здзяйсненнем акту тэрарызму
Вынік суда: 14 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Агладкова Наталля
Справы: Акцыі на чыгунцы
Заява аб прызнанні палітвязнем
Ігара Мікалаевіча Казлова абвінавачваюць за шэраг дзеянняў "тэрарыстычнага характару" летам-восенню 2021 года. А таксама ў тым, што ён спаліў пудзіла Лукашэнкі ў сакавіку 2021 года.
Па справе таксама праходзілі Віталь Мінкевіч, Канстанцін Ермаловіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна.
Іх абвінавацілі па некалькіх артыкулах:
- стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй (ч. 2 арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса);
- акт тэрарызму (ч.2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса);
- пагроза здзяйснення акта тэрарызму; (ч.2 арт. 290 Крымінальнага кодэкса);
- абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 10 жніўня 2022 года быў вынесены прысуд. Судовы працэс вяла суддзя Наталля Агладкова.
Канстанціну Ермаловічу — 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 9 600 рублёў;
Віталь Мінкевіч — 15 гадоў пазбаўлення воліў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Ігар Казлоў — 14 гадоў пазбаўлення воліў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Надзея Полькіна — 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
Наталля Кед — 2 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
У якую калонію накіравалі Ігара пасля СІЗА-5, пакуль невядома.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Бабруйску вынесеныя суровыя прысуды за "тэрарыстычныя дзеянні" групе мясцовых жыхароў
Абвінавачанне запрасіла вялізныя тэрміны зняволення для некалькіх бабруйскіх "тэрарыстаў"
У Бабруйску працягваецца суд па справе яшчэ адной групы "тэрарыстаў"