Арцём Пархамовіч

Дата нараджэння: 26 снежня 1995

Дата затрымання: 22 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 365 Крымінальнага кодэкса — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў
арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
арт. 198 Крымінальнага кодэкса — Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста
арт. 389 Крымінальнага кодэкса — Пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля

Вынік суда: 11 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Бандарэнка Святлана

Пракурор: Сакалова Наталля

Месца зняволення: ПК № 17

Сімвалічны/ая хросны/ая: Паўліна Матысяк, дэпутатка польскага Сейма

Арцём Яўгенавіч Пархамовіч — супрацоўнік "Белтэлекаму", затрыманы 22 кастрычніка 2020 года пасля ператрусу ў сваёй кватэры. Яго змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні ў перадачы асабістых дадзеных міліцыянтаў тэлеграм-каналу.

Яму прад'явілі абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 6 арт. 16 арт. 130 КК (дапамаганне ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб); ч.2 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця і персанальных дадзеных); арт. 352 КК (Неправамернае завалоданне камп'ютэрнай інфармацыяй); арт. 365 (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў); ч. 1 арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).

25 лістапада 2021 распачаўся суд, які па хадайніцтве пракуроркі Наталлі Сакаловай "у мэтах бяспекі сям'і пацярпелага і яго асабістых дадзеных, а таксама ў мэтах нераспаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў" вырашылі праводзіць у закрытым рэжыме, і на якім стала вядома, што Арцёму інкрымінуюць агулам восем артыкулаў КК: 

  • арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • арт. 366 ч. 1 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак);
  • арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • арт. 198 (перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста);
  • арт. 352 (неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй»(рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021);
  • арт. 389 (пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля);
  • арт. 203 заўв. 1 ч. 2 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных);
  • арт. 130 ч. 3 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці).

8 лютага 2022 у Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд Аляксею Бычкоўскаму і Арцёму Пархамовічу. Суддзя Святлана Бандарэнка асудзіла іх па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага.

У сярэдзіне сакавіка 2022 стала вядома, што Арцём быў этапаваны з СІЗА-1 у магілёўскую СТ №4.

Вярхоўны суд 29 красавіка разглядзеў апеляцыйныя скаргі Арцёма Пархамовіча і Аляксея Бычкоўскага на прысуд Мінгарсуда. Суд пастанавіў пакінуць прысуды ў сіле.

Арцём быў этапаваны ў шклоўскую калонію № 17.

Двух экс-супрацоўнікаў "Белтэлекама" асудзілі да 11 гадоў калоніі. Іх збівалі пры затрыманні

Працэс закрылі па хадайніцтве пракуроркі Наталлі Сакаловай «у мэтах бяспекі сям'і пацярпелага і яго асабістых дадзеных, а таксама ў мэтах нераспаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў». Палітвязні выступалі супраць, але суддзя зрабіла пасяджэнне закрытым. У адказ на гэтае рашэнне Пархамовіч заапладзіраваў, за што атрымаў папярэджанне ад суддзі. За кратамі Аляксей і Арцём утрымліваюцца ўжо адзін год і тры месяцы.

Палітычны зняволены апладзіраваў суддзі. Тая зрабіла пасяджэнне закрытым

25 лістапада пачаўся суд па справе адразу дваіх палітычнымі зняволеных - Аляксея Бычкоўскага і Арцёма Пархамовіча.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»