Вячаслаў Баравік

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1988

Дата затрымання: 2 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Паўлечка Анастасія

Пракурор: Пасемка Святлана

Справы: Пратэсты Баранавічы

Вячаслаў Вячаслававіч Баравік быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Вядома, што раней яго судзілі двойчы. Таксама яго будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Па "народным" артыкуле праходзілі адразу 17 чалавек. Прысуд вынесла Анастасія Паўлечка. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле Маршы ў Баранавічах у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года. Яны нібыта знаходзіліся на праезнай частцы вуліц, гучна крычалі, выкрыквалі "лозунгі" і "дэманстравалі" нацыянальныя сцягі. 

1 красавіка 2024 году вынесены прысуд васьмі людзям паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Прапагандысты апублікавалі відэа таго, як на судовы працэс заводзілі першую партыю фігурантаў справы. Ў тый дзень таксама былі асуджаныя Іван ДыдышкаКрысціна Дыдышка-ЧаркашынаМіхаіл Петраш, Юрый Хаванскі, Піліп Сцёпін, Яўген ЦыбулькаАляксандр Лявончык.

14 чэрвеня 2024 г. у Вячаслава адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Руслана Сянько.

13 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СІЗА № 6, актуальны адрас невядомы. 

За ўдзел у пратэстах у Баранавічах 10-11 жніўня 2020 года асудзілі васьмярых чалавек

Першага красавіка 2024 году вынесены прысуд васьмі людзям, якіх у Баранавічах асудзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Нагадаем, прапагандысты апублікавалі відэа таго, як на судовы працэс заводзілі першую партыю фігурантаў справы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»