Крысціна Дыдышка-Чаркашына
Дата нараджэння: 6 красавіка 1987
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі з адтэрміноўкай
Суддзя: Паўлечка Анастасія
Пракурор: Пасемка Святлана
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання
Справы: Пратэсты Баранавічы
Крысціна Аляксандраўна Дыдышка-Чаркашына была асуджана на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі. Жанчыне прызначылі адтэрміноўку выканання пакарання, пакуль яе дзіцяці не споўніцца тры гады.
Па "народным" артыкуле праходзілі адразу 17 чалавек. Прысуд вынесла Анастасія Паўлечка. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле Маршы ў Баранавічах у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года. Яны нібыта знаходзіліся на праезнай частцы вуліц, гучна крычалі, выкрыквалі "лозунгі" і "дэманстравалі" нацыянальныя сцягі.
1 красавіка 2024 году вынесены прысуд васьмі людзям паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Прапагандысты апублікавалі відэа таго, як на судовы працэс заводзілі першую партыю фігурантаў справы. Ў тый дзень таксама былі асуджаныя Іван Дыдышка, Міхаіл Петраш, Юрый Хаванскі, Піліп Сцёпін, Яўген Цыбулька, Вячаслаў Баравік, Аляксандр Лявончык.
14 чэрвеня 2024 г. у Крысціны адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Руслана Сянько.
13 ліпеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
29 ліпеня 2024 г. у судзе Маскоўскага раёна прайшло слуханне па справе Крысціны "аб вызваленні асуджанай, да якой ўжывалася адтэрміноўка выканання пакарання, ад далейшага адбыцця пакарання пасля дасягнення дзіцем трохгадовага ўзросту або ў выпадку яго смерці".
За ўдзел у пратэстах у Баранавічах 10-11 жніўня 2020 года асудзілі васьмярых чалавек