Іван Дыдышка

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 ліпеня 1993

Дата затрымання: 2 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Паўлечка Анастасія

Пракурор: Пасемка Святлана

Справы: Пратэсты Баранавічы

Іван Дыдышка

Іван Юр'евіч Дыдышка быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Вядома, што раней яго судзілі паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэксу (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў): шляхам паглынання меньш строгага пакарання больш строгім канчаткова яму прызначылі два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Па "народным" артыкуле праходзілі адразу 17 чалавек. Прысуд вынесла Анастасія Паўлечка. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле Маршы ў Баранавічах у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года. Яны нібыта знаходзіліся на праезнай частцы вуліц, гучна крычалі, выкрыквалі "лозунгі" і "дэманстравалі" нацыянальныя сцягі. 

1 красавіка 2024 году вынесены прысуд васьмі людзям паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Прапагандысты апублікавалі відэа таго, як на судовы працэс заводзілі першую партыю фігурантаў справы. Ў тый дзень таксама былі асуджаныя Крысціна Дыдышка-ЧаркашынаМіхаіл Петраш, Юрый Хаванскі, Піліп Сцёпін, Яўген ЦыбулькаВячаслаў БаравікАляксандр Лявончык.

14 чэрвеня 2024 г. у Івана адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Руслана Сянько.

13 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СІЗА № 6, актуальны адрас невядомы. 

За ўдзел у пратэстах у Баранавічах 10-11 жніўня 2020 года асудзілі васьмярых чалавек

Першага красавіка 2024 году вынесены прысуд васьмі людзям, якіх у Баранавічах асудзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Нагадаем, прапагандысты апублікавалі відэа таго, як на судовы працэс заводзілі першую партыю фігурантаў справы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»