Аляксандр Кардзюкоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 27 жніўня 1979
Дата затрымання: 14 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
- арт. 139 Крымінальнага кодэкса — Забойства
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Крамянёўская Святлана
Пракурор: Буры Генадзь
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Элізабэт Фалкхавен, дэпутатка парламента Швецыі
Аляксандр Генадзьевіч Кардзюкоў — жыхар Брэста, асуджаны 25 лютага 2021 года на 10 гадоў узмоцненага рэжыму. Аляксандр — сведка забойства берасцейца Генадзя Шутава.
Кардзюкова абвінавацілі ў замаху на забойства вайскоўца, які падчас пратэстаў быў у цывільным адзенні. Кардзюкоў не прызнаваў віну. Мужчына, які стрэліў у Генадзя Шутава, па справе праходзіў пацярпелым, а сам загінулы з'яўляўся фігурантаў крымінальнай справы за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў.
На падставе ч.1 арт. 14, п.10 ч. 2 арт. 139 КК Аляксандру Кардзюкову прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам 9 гадоў, на падставе ч. 2 арт. 363 КК — пазбаўленне волі тэрмінам на 2 гады. Канчаткова — 10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
Храналогія судовых пасяджэнняў:
У Брэсце вынеслі прысуд Аляксандру Кардзюкову — 10 гадоў калоніі
Пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі берасцейцу, які быў побач з Шутавым, калі таму стрэлілі ў галаву
На судзе па "справе Шутава" стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў
"Хацеў стрэліць Шутаву ў плячо, але трапіў у патыліцу". Вайсковец на судзе распавёў, як забіў Генадзя Шутава