Уладзімір Астапчык
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 траўня 1992
Дата затрымання: 21 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 27 чэрвеня 2023
Суддзя: Галаўкова Вера
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзімір Уладзіміравіч Астапчык быў затрыманы 21 ліпеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Яго змясцілі ў СІЗА-1.
Вядома, што Уладзімір любіць паходы, матацыклы, камп'ютарныя гульні, міфалогію, актыўна займаецца спортам.
У выніку палітвязню выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).
Справу палітвязня разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Вера Галаўкова 14 красавіка 2023 г. прызнала Уладзіміра вінаватым і асудзіла яго да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У пачатку траўня 2023 г. Уладзіміра этапавалі ў магілёўскую Турму № 4.
Разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня была прызначана на 27 чэрвеня 2023 г. у Вярхоўным судзе.
4 жніўня 2023 г. МУС унёс палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Адбывае пакаранне ў ПК № 15.
Чатыры гады пазбаўлення волі за адміністраванне Telegram-канала вынес суд Уладзіміру Астапчыку