Раман Галуза

Палітвязень

Дата затрымання: 19 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Суддзя: Шылько Алена

Месца зняволення: СІЗА КДБ

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Раман Валер'евіч Галуза — ураджэнец Жабінкі, 9 гадоў да затрымання жыў у Польшчы.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Падрабязнасці справы невядомыя. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.

Вядома, што 19 ліпеня 2022 года Раман прыехаў у Беларусь і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» абвясціў яго пошукі. Пазней стала вядома, што Галуза жывы і яго месцазнаходжанне ўстаноўлена — без якіх-небудзь падрабязнасцяў. Але знаёмы Рамана ў сацсетках пісаў, што той знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

У Польшчы Галуза скончыў універсітэт, атрымаў грамадзянства, займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле яго знаёмага, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.

15 ліпеня 2024 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд справы Рамана паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Суддзя Алена Шылько. Прысуд невядомы. 

Вярхоўны суд 11 кастрычніка 2024 г. разгледзеў апеляцыйную скаргу Рамана. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Хлышчанкова.

 

 

Адрас для лістоў: СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»