Галіна Краснянская

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 14 лістапада 1956

Дата затрымання: 27 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Ананіч Алена

Месца зняволення: ПК № 4

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь, Пенсійны ўзрост

Справы: Данаты

Галіна Краснянская. Фота з сацыяльных сетак.

Галіна Андрэеўна Краснянская асуджаная паводле ч. 2 арт. 361-3 КК па абвінавачванні ў фінансаванні ўдзелу, навучання, іншай падрыхтоўкі альбо выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях – за ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі.

Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці, мае шведскае грамадзянства. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Мінску.

Да шлюбу Галіна мела прозвішча Коваль. Яна нарадзілася ў Бабруйску, ў “вайсковым гарадку Кісялевічы”. Некалі там быў буйны ваенны гарнізон і школа была створаная акурат для дзяцей вайскоўцаў. У незалежнай Беларусі працавала спачатку ў вайсковай частцы, а пасля інжынерам у прыватнай фірме.

12 студзеня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе Краснянскай быў вынесены прысуд. Як паведамляе тэлеграм-канал дыяспары ў Швецыі Sveriges Belarusier, суд прысудзіў ёй пяць гадоў пазбаўлення волі. Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена Ананіч.

3 траўня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

З СІЗА № 3 пераведзена ў ПК № 4

У Мінску вынесены прысуд беларусцы, якая вярнулася са Швецыі: пяць год калоніі

У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваецца судовы працэс над 67-гадовай Галінай Краснянскай (Коваль).

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»