Таццяна Сцепа
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 31 студзеня 1970
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Суддзя: Шылько Алена
Месца зняволення: СІЗА-1
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Таццяна Віктараўна Сцепа затрыманая 23 студзеня 2024 году падчас рэйду сілавікоў паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Вядома, што яна выказвала салідарнасць палітзняволеным, пісала ім лісты.
Утрымліваецца ў СТ № 8.
На 16 верасня 2024 г. прызначаны разгляд справы Таццяны. Яе будуць судзіць паводле артыкула 361-4 ч.1 і ч.2 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і артыкула 361 ч.3 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспекі РБ).
Суддзя Алена Шылько.
Утрымліваецца ў СІЗА № 1.
"Хто дапамагае з перадачамі?" Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў