Дзмітрый Філіповіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 29 ліпеня 1997
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Пакунова Вікторыя
Месца зняволення: СІЗА-6
Справы: Пратэсты Баранавічы
Дзмітрый Міхайлавіч Філіповіч быў асуджаны на два гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (вядома, што быў раней судзімы паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса).
У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 31 траўня 2024 года агучылі вырак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу з 7 траўня разглядала Вікторыя Пакунова. Да пазбаўлення волі асудзілі адразу восемь чалавек: Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага, Івана Пацко, Аляксандра Лаўрушчыка, Івана Дрыка, Паўла Сергіені, Дзмітрыя Філіповіча, Арцёма Лапіча.
9 жніўня 2024 года ў Брэсцкім абласным судзе разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Сянько Руслана.
13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Баранавічах яшчэ 8 чалавек асудзілі да калоніі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе
Падчас хапуну ў Баранавічах затрымалі не менш за восем чалавек