Андрэй Папоў
гібнік па метале, мастак. Асуджаны на пяць гадоў калоніі
Дата нараджэння: 28 сакавіка 1997
Дата затрымання: 1 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: Следчая турма №8

Андрэй Дзмітрыевіч Папоў вучыўся ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва, атрымаў прафесію менеджара-эканаміста. Перад затрыманнем працаваў гібнікам па метале, а паралельна навучаўся кампутарнай графіцы.
Першы раз Андрэй быў паранены і затрыманы 9 жніўня на акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Трое сутак правёў у ІЧУ г. Жодзіна, пасля чаго быў вызвалены. Ізноў Андрэя затрымалі 1 верасня ўжо па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках.
Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.
Утрымліваеўся ў СІЗА-1 у Мінска, у сярэдзіне снежня перавялі ў СІЗА Жодзіна.
Суд Заводзскага раёна вынес прысуд палітвязню. Яго прызналі вінаватым па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу і прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч.
![]()
Палітвязня Андрэя Папова асудзілі на пяць гадоў калоніі
![]()
Суд над палітвязнем Андрэем Паповым
Адвакат лічыць, што выявіць яго дачыненне да справы немагчыма
![]()
Малюе планеты для блізкіх і верыць у перамены. Бацькі пра палітвязня Андрэя Папова