Іван Дрык

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 лістапада 2000

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Пакунова Вікторыя

Справы: Пратэсты Баранавічы

Іван Дрык

Іван Іванавіч Дрык быў асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 31 траўня 2024 года агучылі вырак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу з 7 траўня разглядала Вікторыя Пакунова. Да пазбаўлення волі асудзілі адразу восемь чалавек: Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага, Івана Пацко, Аляксандра Лаўрушчыка, Івана Дрыка, Паўла Сергіені, Дзмітрыя Філіповіча, Арцёма Лапіча. Вядома, што некаторых затрымалі пачдас "хапуноў". Так, напрыканцы снежня 2023 года быў затрыманы Іван Дрык, якому на момант удзелу ў акцыях пратэсту не было 18 гадоў.

9 жніўня 2024 года ў Брэсцкім абласным судзе разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Сянько Руслана.

13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СІЗА № 6. Актуальны адрас высвятляецца. 

У Баранавічах яшчэ 8 чалавек асудзілі да калоніі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 31 траўня 2024 года агучылі вырак трэцяй групе за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.

Падчас хапуну ў Баранавічах затрымалі не менш за восем чалавек

Сілавікі зладзілі хапун у Баранавічах і затрымалі не менш за восем чалавек. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»