Дзмітрый Хута

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 красавіка 1992

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Паўлоўская Іна

Месца зняволення: СІЗА-6

Дзмітрый Хута

Дзмітрый Віктаравіч Хута быў асуджаны да года калоніі.

Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч 11 красавіка 2024 года вынес прысуд другой групе мясцовых жыхароў за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Суддзя Іна Паўлоўская прызначыла дзевяці чалавекам паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ад аднаго да паўтары гады калоніі, піша "Берасцейская Вясна". 

Па версіі абвінавачвання, Алена Стахейка, Вольга Тадро, Эдуард Апановіч, Аляксей Лескавец, Дзмітрый Абрамовіч, Алег Арцюх, Алег Сяргееў, Дзмітрый Хута, Вячаслаў Шкуцька ў жніўні 2020 года "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый". Суд над мясцовымі жыхарамі распачаўся 28 сакавіка 2024 года. 

У Баранавічах за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту дзевяць чалавек асудзілі да калоніі

Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч 11 красавіка 2024 года вынес прысуд другой групе мясцовых жыхароў за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»