Наталля Антонава

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1960

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 17 сакавіка 2023

Суддзя: Козел Наталля, Козел Аляксандр

Месца зняволення: Турма № 1

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Справы: Пратэсты Гродна

Наталля Антонава

Наталлю Паўлаўну Антонаву і Людмілу Мазуркевіч асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. 

Жанчын затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 9 жніўня 2020 года.

У судзе Ленінскага раёна Гродна 17 сакавіка 2023 года судзя Наталля Козел прызначыла жанчынам па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Пасля абвяшчэння прысуду Людмілу і Наталлю вызвалілі ў зале суда. 

7 красавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Наталлю змясцілі ў СІЗА пасля рэйду сілавікоў 23 студзеня 2024 г. Верагодны артыкул — здрада дзяржаве. 

У пачатку лютага 2024 года была затрыманая нібыта за парушэнне рэжыму, пасля чаго Наталлю не выпусцілі, на яе завялі крымінальную справу.

На 9 верасня 2024 г. у Наталлі прызначаны разгляд справы ў Гродзенскім абласным судзе паводле двух артыкулаў КК: ч. 2 арт. 367  (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Суддзя Аляксандр Козел. 10, 13 верасня і 4 кастрычніка разгляд працягнуўся. 

27 снежня 2024 г. адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.

Дзвюм гарадзенкам прысудзілі па тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэста ў 2020 годзе

У судзе Ленінскага раёна Гродна 17 сакавіка вынеслі прысуд Людміле Мазуркевіч і Наталлі Антонавай паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»