Віталь Лескавец

Палітвязень

Дата затрымання: 20 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Суддзя: Галкоўскі Васіль

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Віталь Уладзіміравіч Лескавец — айцішнік з Магілёва. Яго судзяць за данаты на дапамогу Украіне.

Суд над ім пачаўся 22 жніўня 2024 году ў Магілёўскім абласным судзе. Судзіць яго Васіль Галкоўскі. Лескаўца абвінавачваюць паводле двух артыкулаў — «фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК) і «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-2 КК).

Віталь — праграміст. З вядомых месцаў працы мужчыны толькі дзяржаўныя прадпрыемствы. Ён працаваў на Магілёўскім металургічным заводзе і адміністраваў сайт кампаніі, у Праектным спецыялізаваным бюро, інжынерам-праграмістам у Цэнтры гарадскіх інфармацыйных сістэмаў Магілёва.

Хобі мужчыны — фатаграфія. Ён фатаграфуе як на стужку, гэтак і на лічбавыя фотаапараты. Віталь рэгулярна здымае розныя гарадскія мерапрыемствы і дзеліцца фота ў сацсетках. Любіць ён і падарожнічаць, як па Беларусі, гэтак і па замежжы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»