Аляксандр Арановіч
Член каманды YouTube-канала "Краіна для жыцця", кіроўца аўтадома
Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1982
Дата затрымання: 29 траўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: Турма №1

Аляксандр Валянцінавіч Арановіч — удзельнік каманды YouTube-канала "Страна для жизни", заснаванага Сяргеем Ціханоўскім. Кіроўца аўтадома, 37 гадоў, жыў у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Скончыў Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву, да 2015 года быў індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся грузаперавозкамі. Ездзіў на заробкі ў Расію, да рэпрэсій працаваў кіроўцам.
Аляксандр Арановіч разам з камандай "Страны для жизни" ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме.
Затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня разам з іншымі ўдзельнікамі СДЖ. Пераведзены ў Мінск у СІЗА-1.
Прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу.
17 снежня стала вядома, што Арановічу прад'явілі новае абвінавачванне — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
![]()
Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы
![]()
"Можа вы і нармальныя людзі, але я ўжо нікому не веру", — маці палітвязня Аляксандра Арановіча
![]()
"Запытваліся, чаму яны з Ціханоўскім аднолькава апранутыя". Палітвязню Арановічу прад'явілі новае абвінавачванне